Адкрыўся Музей гісторыі Аўгустоўскага канала



На Аўгустоўкім канале ў доме даглядчыка шлюза “Дамброўка” адкрыўся музей, прысвечаны гісторыі гэтай знакамітай гідратэхнічнай пабудовы. Экспазіцыя музея створана намаганнямі супрацоўнікаў Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музэя.

muzej

Сваёй насычанасьцю яна павінна выклікаць зацікаўленасць у наведвальнікаў Аўгустоўскага канала – зазначае загадчык аддзела гісторыі Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музэя Яўген Махнач:

– Самай цікавай часткай экспазіцыі з’яўляецца так званы “пакой дазорцы канала”, дзе прадстаўлены інтэр’ер, у якім жыў 100 гадоў таму чалавек, які наглядаў за шлюзамі. Астатнія пакоі расказваюць пра гісторыю каналу з часу яго стварэння і ў моманты яго існавання ў складзе розных краінаў.

У музеі наведвальнікі могуць азнаёміцца таксама з гісторыяй аднаўдення беларускай часткі Аўгустоўскага канала, якая адбылася дзсяць гадоў таму. Кіраўніцтва прадпрыемства “Гроднамеліяводгас”, якому належыць Аўгустоўскі канал, мае намер у далейшым пашыраць экспазіцыю музея, набываючы для яго новыя экспанаты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня