Агучаны сёлетні шорт-ліст літпрэміі імя Веслава Казанэцкага



Сталі вядомыя намінанты на атрыманне літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага.

Сярод прэтэндэнтаў на атрыманне ўзнагароды за найлепшую кнігу 2015 году:

Анна Камінская ды яе кніжка „Simona. Opowieść o niezwyczajnym życiu Simony Kossak”;

Міхал Ксёнжэк ды яго „Droga 816″;

Ежы Плютовіч за ўвесь творчы здабытак, у тым ліку кнігу „Jesień 2014″;

Януш Тараненка з кніжкай „Przeszłości”.

Імя лаўрэата стане вядома ў пачатку сакавіка. Прыгадаем, што ў 2012 годзе лаўрэатам прэміі стаў беларускі пісьменнік з Беласточчыны Міхась Андрасюк з кнігай “Biały Koń”.

Беларускае Радыё Рацыя