Ахроменка прэзентаваў украінскую „Тэорыю змовы”



Ва ўкраінскім горадзе Тэрнопалі прайшоў міжнародны літаратурна-мастацкі фэст «Ї». Сярод удзельнікаў быў і беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які стала жыве ва Украіне.

Ахроменка прэзентаваў украінскі пераклад свайго раману “Тэорыя змовы”. Першапачатковая беларускамоўная версія рамана пабачыла свет у 2011 годзе. Кніга адразу стала бібліяграфічнай каштоўнасцю,  увесь наклад быў прададзены практычна за колькі тыдняў.

Сёлета гэты раман выйшаў у перакладзе на ўкраінскую ў тэрнопальскім выдавецтве “Крок”. Пераклалі твор Вольга Ахроменка і Дзмітрый Шчарбіна.

Мадэратарам прэзентацыі ўкраінскамоўнай „Тэорыі змовы” стаў вядомы ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец. На сустрэчу з беларускім і ўкраінскім пісьменнікамі прыйшло нечакана багата людзей – прынамсі, не менш, чым бывае на падобных сустрэчах у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя