Акустыка ад Ігара Палынскага і Стася Сілкі



Полацкі рок-клуб «LIVEinROCK» працягвае серыю канцэртаў з удзел мясцовых музыкаў. Гэтым разам у Гарадскім палацы культуры з акустычнымі праграмамі выступілі лідар полацкага гурта Sumarok Ігар Палынскі і наваполацкі музыка Стась Сілка. Для Сілкі гэта быў апошні публічны выступ перад паездкай на фестываль «Бардаўская восень» у Бельску Падляшскім.

afisha

Невялікая зала ледзь змясціла ўсіх жадаючых паслухаць спевы маладых аўтараў-выканаўцаў. Былі тут і спявачкі полацкага фальклорнага гурта «Варган», і музыкі полацкага рок-гурта Indra, і паэтка Лера Сом і многія іншыя творчыя людзі Полаччыны.

Па завяршэнні канцэрта публіка доўга не разыходзіла – фатаграфаваліся з музыкамі, журналісты бралі інтэрв’ю, нехта проста меў пытанні да маладых выступоўцаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.