«Akute» на курсах «Мова Нанова» у Гародні



У Гародні пасля Калядаў аднавіліся курсы «Мова Нанова». На сустрэчу, якая была прысвечана музыцы прыехаў з канцэртам магілёўскі гурт «Akute», які выконвае «дыска-дэкаданс». Ужо чацвёрты альбом рыхтуецца да выхаду гэтага калектыву. Пра гэты альбом і пра свой ўдзел у курсах кажуць музыкі Раман Жыгараў ды Станіслаў Мытнік:

— Ён яшчэ не змантаваны, бо ён цяпер ў стадыі вытворчасці. Гэта асобны тур у межах курсаў «Мова Нанова». Мы праедзем 10 гарадоў, калі я не памыляюся. Учора быў Гомель, перад гэтым быў Астравец, Гародня, заўтра Маладзечна, потым іншыя гарады. Поўны спіс есць у інтэрнэце. Мы выканаем песні з розных альбомаў і з розных часоў.

Удзельнікі курсаў «Мова Нанова Гародня» мелі магчымасць паглядзець унікальны дакументальны фільм «Трынаццаты маршрут» пра першы фэст біт-ансамбля, які адбыўся ў Менску ў 1968 годзе. Падчас выступу менскага паэта, даследчыка музыкі Віктара Сямашкі, выявілася, што ў часы так званай «Хрушчоўскай адлігі» існавалі самабытныя студэнцкія гурты, такія як: «Дойліды», «Пінгвіны», «Алгарытмы», «Грыфы», «Скіфы», «Рэфлексы».

 

https://youtu.be/XxhM2Iv6VAs

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя