Алег Трусаў піша кнігу



Старшыня Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны рыхтуе да выдання першы беларускамоўны падручнік для дзяцей і студэнтаў па гісторыі сярэднявечнай Еўропы.

Алег Трусаў

 

Даўнія падзеі аўтар ацэньвае з беларускіх пазіцый:

 – Напрыклад, я пішу, што Ягелоны – гэта стопрацэнтная беларуская дынастыя.

 

Па словах Алега Трусава, падручнік ён піша па начах, бо ўдзень займаецца выбарамі. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты парламента па Чкалаўскай акрузе Менску.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя