Ален Дэлон абвесціў пра завяршэнне кінакар’еры



Французскі актор Ален Дэлон расказаў, што кінастужка, над якой ён працуе зараз, стане апошняй у яго кар’еры. Пра гэта паведамляе Le Parisien.

„Гэта будзе мой сама апошні фільм, такму што як і баксёр, які не хоча праводзіць лішні бой, я таксама не хачу здымацца ў лішнім фільме”, – растлумачыў 81-гадовы актор сваё рашэнне.

Паводле яго словаў, апошняя стужка з яго ўдзелам будзе прысвечана каханню паміж мужчынам яго веку і 50-гадовай жанчынай.

Беларускае Радыё Рацыя