Алена Ігнацюк прэзентавала свой новы зборнік вершаў



„Усё будзе наадварот” – прэзентацыя такой кнігі вершаў пісьменніцы Алены Ігнацюк прайшла ў берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага. У творах яна закранула тэму ўнутранага свету чалавека і асэнсавання рэчаіснасці.

Гаворыць  Алена Ігнацюк:

– Для мяне адваротнае – гэта глыбіннае, змястоўнае, не павярхоўнае. Многія лічаць, што я тут абазначылася як культуролаг. Скажам, тэма тут гучыць такая – адмаўленне, у такіх вершах, напрыклад, «Маскарад». Гэта тое, што я не прымаю ў чалавеку, не прымаю ў сабе.

ignaciuk_712

Зборнік вершаў Алены Ігнацюк можна знайсці ў кніжных крамах і бібліятэках Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя