Алесь Аркуш прэзентаваў новую кнігу



Першая прэзентацыя новай кнігі Алеся Аркуша прайшла ў «Склепе з культурай» у Беластоку. «Захоп Беларусі марсіянамі» — гэта раман пра Полацак, горад, які надзвычай блізкі аўтару. На думку арганізатаркі літаратурнай сустрэчы Аліны Ваўранюк, кніга сведчыць пра глыбокую сувязь аўтара з гэтым горадам, які фактычна стаў родным:

Мэта дасягнутая, бо хочацца кніжку чытаць. Вельмі цікава было. Увогуле цікава сустракацца з такімі людзьмі, якія любяць месца свайго нараджэння і цікавяцца гісторыяй гэтага месца, а Алесь Аркуш фактычна палачанін, які шчаслівы з тае прычыны, што ён з Полацка.

Алесь Аркуш з’яўляецца сузаснавальнікам літаратурнага аб’яднання «Таварыства вольных літаратараў». Аўтар каля дваццаці літаратурных кніжак. Супрацоўнічае з часопісамі «Архэ», «Дзеяслоў», з’яўляецца аўтарам перадачы на нашым радыё «Жыццё з літаратурай». Кніга «Захоп Беларусі марсіянамі» – гэта ўжо трэцяя па ліку ягоная кніга ў жанры малога раману.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце