Алесь Дзянісаў – пра музычную сцэну 90-х



Гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў прадставіў гарадзенскую рок-сцэну 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. Гэта сустрэча з гарадзенцамі стала працягам “Музычных аўторкаў”, што ладзяцца на працягу апошняга года.

Паводле музыкі, гарадзенская сцэна 90-х мела больш празаходні кірунак, а самі музыкі яшчэ мала цікавіліся беларушчынай:

Мы не ведалі тады яшчэ, хто такія «Бонда» ці «Мроя». Мы больш арыентаваліся на заходнія гурты, перадусім – польскія, польскі панк-рок і рок. І што цікава, беларушчына прыйшла менавіта з панк-рокам. Першая яго хваля – гэта канец 90-х. І першы гурт, які пачаў спяваць на беларускай мове, гэта, канешне ж, гурт «Deviation» на чале са Стасам Пачобутам.

Паводле Алеся Дзянісава, гарадзенцы, якія цікавіліся музычнай сцэнай канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя, былі больш адкрытымі і гатовымі да супрацы з рознымі беларускімі арганізацыямі і плынямі, у параўнанні з сучаснымі аматарамі беларускай музыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня