Алесь Госцеў рыхтуе кнігу пра Элізу Ажэшку



На фінальным этапе знаходзіцца напісанне рукапісу, дзе значнае месца будзе прысвечана жыццю ў Гародні беларускай польскамоўнай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Кніжка аўтарства гарадзенца Алеся Госцева. Ён, як чалец-карэспандэнт міжнароднай Наасфернай грамадскай акадэміі навук, падрыхтаваў ужо другую кніжку з шматтомнай серыі „Факел истины”. Так склалася, што кніга ўбачыць свет акурат да 175-годдзю з дня народзінаў славутай пісьменніцы.

Кажа Алесь Госцеў:

– Я пазбягаю гэтых вызначэнняў – там беларускі, расейскі, яўрэйскі пісьменнік, ці вучоны, таму што ўзровень, на які прэтэндуюць мае героі, гэта, можна сказаць, самы вышэйшы ўзровень для Наасферы, таму што гэты праект рабіцца ў межах міжнароднай Наасфернай грамадскай акадэміі навук, і тут ужо заслугі, якія яны маюць перад чалавецтвам, ідуць ужо на карысць усяго чалавецтва. І нам няма чаго падзяляць іх па нацыях, нацыянальнасцях і г.д.

Першы том расейскамоўнай серыі ” Факел истины” выйшаў летась. Агулам запланаваны выхад пятнаццаці кніжак.

risunok

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя