Алесь Госцеў стаў чальцом-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі наасферы



Такое рашэнне адносна гарадзенскага краязнаўца прыняў прэзідыум акадэміі ў сваёй штаб-кватэры, якая знаходзіцца ў Берліне. Наасфера гэта сфера ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, у межах якой разумная чалавечая дзейнасць становіцца вызначальным фактарам развіцця. Дыплом выкананы на дзвюх мовах, быў уручаны адмыслова прыехаўшым для гэтага акадэмікам Віктарам Аладзьевым – ураджэнцам Гародні. Навіна пра ўзнагароду прыйшла неспадзявана, кажа Алесь Госцеў:

– Нават дасюль не магу асэнсаваць глыбіню пачуццяў, таму што ідзе зараз нейкая рэлаксацыя, ужо некалькі дзён. Мне здаецца, што гэта заканамерна, таму што я не мог і падумаць, можа толькі у нейкіх патаемных глыбінях душы была такая думка, што раптам усё ж такі я выйду на такі ўзровень. Так атрымалася, што пачынаючы недзе з 1971 года, як раз з тых часоў, калі я пайшоў у войска, да сённяшняга дня прайшло роўна 44 гады, чатыры 11-гадовыя сонечныя цыклы.

clen-karespandent1

Алесь Госцеў – аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацыяў, педагог, стваральнік музея „Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны 12-га – 21-га стагоддзяў”, які прэтэндуе на званне “народнага”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя