Аляксандр Ганец перамог у конкурсе дакументальнага кіно



Рэжысёр Аляксандр Ганец стаў пераможцам ў відэаконкурсе Беларускага архіва вуснай гісторыі «Згадаць усё: вера за савецкім часам».

hanec4

Аляксандр у сваім фільме распавядае пра лёс сваёй матулі Лізаветы Мікалаеўны Ганец, што жыве ў вёсцы Лунна на Гарадзеншчыне і спазнала  пераслед за савецкім часам за свае рэлігійныя погляды.

Аляксандр Ганец распавядае пра сваё кіно:

– Гэта гісторыя рэлігійнага жыцця ў Беларусі ў ХХ стагоддзі. Яна з’яўляецца маладаследаванай у нас. І важнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца ўспаміны людзей, якія жылі за савецкім часам, якія маглі быць як непасрэднымі ўдзельнікамі пэўных падзей і на ўласным досьведзе спазнаць пераслед, так і быць відавочцамі антырэлігійнай прапаганды, разбурэння храмаў, цкавання вернікаў.

У конкурсе прымала ўдзел каля 60 розных працаў з усёй Беларусі і для Аляксандра ўзнагарода за першае месца стала нечаканасцю.

https://www.youtube.com/watch?v=OGzLJgWEuuY

Арганізатарамі коркурса былі рэлігійная арганізацыя Братэрства ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія і Беларускі архіў вуснай гісторыі. Малады рэжёсёр рыхтуе ўжо новыя працы на сваёй невялічкай кінастудыі „Акропаліс” і спадзяецца, што яны будуць цікавыя гледачам.

hanec1

hanec3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня