Аляксандр Лакотка: Падсумоўваем вынікі працы за год



Даследчыкам традыцыйнай культуры хапае працы і ў наш глабалізаваны час. У Акадэміі навук Беларусі распачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная традыцыям і сучаснаму стану культуры і  мастацтваў.

Гаворыць дырэктар Цэнтра даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры, акадэмік – Аляксандр Лакотка:

– Наша канферэнцыя – штогадовая. Гэта асаблівае падсумоўванне вынікаў працы Цэнтра, яго інстытутаў, за год. Ёсць прадстаўнікі з Кітая, Румыніі, з іншых замежных краін, якія супрацоўнічаюць з нашым Цэнтрам па міжнародных праектах даследаванняў, звязаных з аховай нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі, з праблемамі, якія тычыцца беларускага памежжа з суседнікі краінамі, што таксама актуальна.

У міжнароднай канферэнцыі бяруць удзел навукоўцы практычна з усіх краін – былых рэспублік Савецкага Саюзу, а таксама з краін Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя