Аляксей Белы прэзентаваў кнігу “Ад Грыўды да Гандвіка”



У Баранавіцкай Цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя аўтабіяграфічнай кнігі Аляксея Белага “Ад Грыўды да Гандвіка”. Гэта першая кніга Аляксея Белага ў прозе.

IMG_2039

Яна выйшла накладам 200 экзэмпляраў. Аляксей Белы спадзяецца, што твор спадабаецца чытачам:

– Грыўда – гэта рака дзяцінства, а Гандвік – гэта скандынаўская, паморская назва Белага мора, дзе я пачынаў сваю біяграфію ў 1970 годзе курсантам у час першай плавальнай практыкі. 160 старонак, там ёсць нейкія невялічкія ўстаўкі вершаваныя, шмат фотаздамкаў, якія тычацца маёй біяграфіі, як раз маіх блізкіх, там дзяды, ёсць нават прадзед адзін, мама, бацька, маё дзяцінства, мора, рака. Я думаю, што чытачу будзе цікава.

Аляксей Белы пакуль не плануе працягваць працу ў прозе. Зараз да друку рыхтуецца 8-ая  кніга ягонай паэзіі.

Поўны рэпартаж з прэзентацый слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Беларускае Радыё Рацыя