Аляксей Фралоў распавёў гарадзенцам пра спадчыну Агінскіх



Славуты фагатыст і даследчык музыкі Аляксей Фралоў распавёў пра спадчыну роду Агінскіх на гарадзенскай “Мове Нанова”. Ці мог стваральнік знакамітага паланезу стаць каралём Рэчы Паспалітай, што выраблялі мануфактуры Агінскіх у Слоніме – гэта толькі маленькая частка з аповеду Аляксея, які з’яўляецца мастацкім кіраўніком фэсту “Год Агінскага ў Залессі”.

Што такое для Беларусі спадчына Агінскіх Аляксей распавёў слухачам нашага радыё:

– Спадчына Агінскіх, яна вельмі вялікая, мы ўжо ведаем некалькі пакаленняў, якія пісалі ў розных стылях, розных музычных жанрах, і ў гэтым сэнсе маем вялікі пласт музычнай культуры Беларусі. Але цікава, што гэта ўнікальны род, які праз столькі пакаленняў жыве і ўпрыгожвае гэты свет усё новай і новай музыкай. І вось гэты ген Агінскіх – гэта сусветны феномен.

Удзельнікі сустрэчы:

– Было цікава даведацца практычна ўсё, бо да гэтага я ведала толькі, што ёсць Міхал Клеафас Агінскі, што гэта вядомы на ўвесь свет кампазітар і што ён з Беларусі.

– На слуху даволі даўно гэты чалавек, але падрабязнасці яго жыцця і пра яго сям’ю даволі рэдка пачуеш.

У наступны панядзелак навучэнцаў гарадзенскай “Мовы Нанова” чакае спатканне з беларускім акторам і журналістам Юрыем Жыгамонтам, які распавядзе пра сваю малую радзіму.

 Беларускае Радыё Рацыя