Аматараў даўніны запрашаюць на фестываль “Карчма”



12-13 верасня 2015 года ў вёсцы Гіравічы пройдзе Другі дабрачынны фестываль «Карчма».

Kc9p5BKWE

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Менску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17-18 стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх: побыт адз’ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, захоп жандарамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава.

Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт.

Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Арганізатары фестывалю, мясцовыя жыхары Зміцер Сасноўскі і Анатоль Ганец, адзначылі, што ўжо рыхтуюцца дакументы для рэгістрацыі будынка як помніка архітэктуры, і гэта дазволіць у далейшым уключыць яго ў зялёны маршрут Валожынскага раёна. Таксама у планах арганізатараў аднаўленне двух прыдарожных крыжоў: каталіцкага і праваслаўнага, якія калісьці стаялі тут на скрыжаванні дарог старога Віленскага тракту.

Канцэртная праграма пачнецца а 18:00 на сцэне выступяць гурты: “Стары Ольса”, “Літы Талер”, “Ceilidh Сeol”, танцавальная падтрымка “Фламея” і інш.

Кантакты:

vk.com

Зміцер Сасноўскі – [email protected]; Марыя Рагалевіч – +375 44 5779089[email protected].

Адмысловы госць – Анатоль Кашапараў (“Песняры”).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com