Анемпадыстаў расказаў гарадзенцам пра колеры краіны (абноўлена)



Дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст Міхал Анемпадыстаў у гарадзенскай „Краме Ц” раскрыў гістарычныя таямніцы пра тое, адкуль у беларускіх традыцыях розныя колеры: белы і чырвоны, залаты і чорны. Міхал прывёў прыклады не толькі са славянскіх плямёнаў, але і закрануў балтаў і яцьвягаў.

Пра тое, што адбывалася з колерамі на беларускіх землях, Анемпадыстаў падзяліўся са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя.

Гэта залежыць ад гістарычнага перыяду. Колеры мяняліся. Але галоўнае – яны прысутнічалі ў нашай культуры ўвесь час. Так, сёння белы колер – у самой назве нашай краіны. Белы колер ужываецца ў беларускім тэкстылі, чырвоны – у арнаменце, белы з чырвоным – гэта нацыянальны сцяг. Чорны колер таксама прысутнічае ў беларускай традыцыі (кераміка, вышыўка чорна-белая). Залаты колер звязаны перад усім з хрысціянствам, з візантыйскай культурай.

Міхал Анемпадыстаў, апроч сваіх дызайнерскіх рэчаў, вядомы вершамі, з якіх паўсталі песні ў «Народным альбоме».

* * *

У Гародню на гістарычныя аўторкі ў „Краму Ц” завітае не зусім звычайны госць. Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст Міхаіл Анемпадыстаў распавядзе невялічкую лекцыю на тэму каларыстыкі і стылю пад назвай „Колер Беларусі”.

 

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне.

Пра сустрэчу распавядае арганізатар гістарычных аўторкаў у Гародні:

– Анемпадыстаў – чалавек, з якім варта сустрэцца ўсім цікаўным. Ён ні кожны дзень бывае ў Гародні, і калі ў вас ёсць магчымасць, абавязкова прыдзіце. Анемпадыставу ёсць чым падзяліцца з вамі.

Гістарычныя аўторкі, што ладзяцца некалькі апошніх месяцаў у культурным асяродку „Крама Ц”, сталі новай традыцяй. Тут гарадзенцы ўжо сустракаліся з Аляксеем Кайрысам і Андрэем Вашкевічам, Віктарам Саяпіным да Алесем Радзюком.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня