Антон Астаповіч: У нас па-ранейшаму няма нарматыўнай базы для рэстаўрацыі



Ці магчыма правесці на высокім узроўні рэстаўрацыю архітэктурных помнікаў без наяўнасці адпаведнай нарматыўна-прававой і тэхнічнай базы?

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч лічыць, што гэта адна з асоўных праблем беларускай рэстаўрацыі – адсутнасць падобных распрацовак.

– У нас недасканалая нарматыўна-прававая і тэхнічная базы. У нас няма рэстаўрацыйных нармальных зборнікаў, якія рэгулююць тэхналогію рэстаўрацыі. У нас рэстаўрацыя адбываецца згодна з агульнабудаўнічымі нормамі. Дык пра што мы можам гаварыць?

„І таму амаль да кожнага адрэстаўраванага на сёння архітэктурнага помніка ёсць заўвагі,” – адзначае Антон Астаповіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя