Апошняя кашуля за „Макулатуру”



Рэдакцыя літаратурнага часопіса “Макулатура” вырашыла сабраць патрэбныя сродкі на выхад новага нумару з дапамогай сваіх чытачоў. На сайце “Ulej”, які адмыслова зроблены для збірання сродкаў на фінансаванне цікавых праектаў, з’явілася адпаведная інфармацыя. А каб звярнуць увагу на дабарачынную акцыю, рэдакцыя прыдумала флэшмоб, – кажа галоўны рэдактар “Макулатуры” Сяргей Календа.

– Мы прыдумалі флэшмоб. Флэшмоб такі: ён называецца „Апошняя кашуля за “Макулатуру”. То бок, калі нехта хоча падтрымаць праект інфармацыйна, зрабіць рэпостар, то можна сфатаграфаваць сябе без кашулі. Зразумела, што не абавязкова агаляцца. Галоўнае каб быў перад табой надпіс “Макулатура”, альбо разгорнуты часопіс.

«Макулатура» – гэта творчы праект, створаны сумесна мастачкай Васілісай Палянінай-Календай і пісьменнікам Сяргеем Календам. Першы нумар перыёдыка з’явіўся ў 2012 годзе. Часопіс «Макулатура» быў заснаваны як валянцёрскі, некамерцыйны, непадцэнзурны праект.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Сяргея Календы.