Арт-пікнік блізу беларуска-польскай мяжы



Каля беларуска-польскай мяжы ў вёсцы Бакуны адбыўся чарговы «Арт-пікнік». Стаць індзейцам, паспрабаваць сябе ў майстар-класах па танцах і маляванні, пакаштаваць экалагічнай ежы, пагуляць у настольныя гульні змаглі каля тысячы гарадзенцаў:

— Я тут ужо другі раз, летась мы таксама былі, сёлета ўсё яшчэ лепш арганізавана. Спадабалася, што ўсё з імёнамі, то бок да людзей звяртацца лягчэй. Загадзя былі падрыхтаваныя выступы індзейцаў для дзяцей. Гэта таксама вельмі цікава: цэлая гадзіна цікавай праграмы. І шмат чаго яшчэ цікавага: і рукадзелле, вось мы сядзім і нешта пляцем з дачушкай. Надта файнае мерапрыемства для дзяцей.

— Мы прыехалі сюды, каб выгуляць дзяцей. Ім тут вельмі падабаецца, яны цешацца, танцуюць.

— Нам тут вельмі падабаецца, мы другі раз валанцёрамі. Вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі і дапамагаць ім. Да таго ж тут вельмі прыгожа.

Дабрацца да месца правядзення можна было арганізаванымі маршруткамі. А вось дызелем даехаць не было магчымасці, бо на месцы не прапускалі памежнікі, а на чыгуначным вакзале Гародні не прадавалі білетаў да станцыі Бакуны. Скончылася мераапрыемства поздна ўвечары выступамі гуртоў «Вочы» і «Раса Летуценнікаў».

Беларускае Радыё Рацыя