„Арт-Жыжаль-2016″



Пленэры бываюць не толькі для жывапісцаў, графікаў, скульптараў, але і для керамістаў. У Бабруйскім раёне сёлета праходзіў XIV міжнародны пленэр мастакоў-керамістаў „Арт-Жыжаль-2016″, які сабраў некалькі дзясяткаў удзельнікаў з сямі краін. На беразе Бярэзіны ў пасёлку Вербкі быў разгарнуты сапраўдны „горад майстроў”. На працягу дваццаці дзён яны на базе адпачынку ААТ „ФанДОК” тварылі, абменьваліся вопытам, праводзіць майстар-класы і творчыя лабараторыі. Вынікам гэтага пленэру стала адмысловая выстава, якая гэтымі днямі экспануецца ў сталічным Музеі сучаснага мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік