АртВячоркі: Памідораў і Сухараў выступілі ў Гародні



Сумесны канцэрт украінскага музыкі Алега Сухарава і Аляксандра Памідорава з Менска адбыўся ў Гародні ў творчай прасторы ДОМ 46.

Большасць песень, якія выканаў Памідораў – гучалі ў Гародні ўпершыню, а для Алега Сухарава гэта быў ужо трэці канцэрт у Гародні за апошнія некалькі месяцаў.

Вакаліст украінскага гурта „Самі Своі” Алег Сухараў:

– Прыйшлі аматары такога напрамку музыкі. Разам заўсёды цяплей, музыка заўсёды мае, што паказаць.

Музыка Аляксандр Памідораў:

– Я гэта вельмі люблю, люблю з даўніх часоў, з такіх рэчаў усё пачыналася. Мне падабаюцца такія сустрэчы, калі блізкі, шчыльны кантакт, то безумоўна ёсць магчымасць паказаць тое, што часам немагчыма паказаць з вялікай сцэны.

Пасля канцэрта Аляксандр Памідораў выказаў спадзяванне, што ў бліжэйшы месяц завітае ў Гародню з гуртом „П’яныя госці”, але дзе і калі адбудзецца выступ – пакуль не вядома.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня