“Азія без цэнзуры” ад Касі Ляўдацкай



Гарадзенская журналістка-фрылансерка Кася Ляўдацкая ажыццявіла падарожжа чароўным маршрутам: наведала O’zbekiston, Кыргыз Рэспублікасы, Ҷумҳурыі Тоҷыкістон, Мангол Улс Узбекістан, Кіргызстан, Таджыкістан, Манголію ды іншыя краіны рэгіёну. 

Што трэба ведаць пра Азію, каб палюбіць яе – пра гэта яна распавядзе на адмысловай сустрэчы ў Гародні ў Цэнтры Гарадскога жыцця 10 красавіка.

Кажа Кася Ляўдацкая:

– Распавяду пра падарожжа па краінах Цэнтральнай Азіі і Манголіі, якое я здзейсніла са сваім сябрам ужо два гады таму. Але я падумала, што хутка лета, і людзям можа было б цікава і гэта натхніла б іх высунуць нос са ваіх душных кватэраў і паглядзець крыху на наш шырокі і неверагодны свет.

Падарожжы ў якасці рэпартажаў часткова апісаныя на старонках Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак сустрэчы 10 красавіка ў 18.30.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня