„Бандэрштат” „акупавалі” беларусы



У дзясяты раз ва ўкраінскім Луцку прайшоў фестываль „Бандэрштат”.

DSCF6311

Як і ўсе мінулыя гады фестываль наведалі дзясяткі беларусаў.

DSCF6310

Было раздадзена каля сотні нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў, якія луналі падчас выступу беларускага гурта „BRUTTO”.

DSCF6298

Кіраўнік аргкамітэта, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь зазначыў, што госці, музыкі і палітычныя дзеячы з Беларусі, сталі неад’емнай часткай „Бандэрштата”:

– Людзі ацэньваюць, што і арганізацыйна ён расце, беларусаў даволі шмат, і “BRUTTO” у нас ужо другі год запар. Мы намагаемся, каб кожны год быў нейкі гурт з Беларусі, у гэтым плане працуем. У цэлым ёсць патэнцыял праводзіць такія фестывалі ва Украіне, бо моладзь на іх едзе, тым больш, што гэта безалкагольны фестываль.

Традыцыйна на фестываль запрашаюць адзін музычны гурт з Беларусі, а таксама госця. У гэтым годзе такімі былі гурт „BRUTTO” і лідар „Маладога Фронта” – Зміцер Дашкевіч.

DSCF6345

DSCF6330

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя