„Бардаўская восень 2016″



Набліжаецца ХХІІІ фестываль «Бардаўская восень». З 27 кастрычніка, у мясцовасцях ды гарадах Беласточчыны пачынаюцца акустычныя канцэрты бардаў і калектываў з Беларусі і Падляшша.

bardy

Традыцыйна асноўныя падзеі фестывалю адбудуцца ў Бельску Падляшскім, у пятніцу і суботу 28-га і 29-га кастрычніка. Акрамя канцэртаў музычных зорак, пройдзе там конкурсная частка фестывалю, лаўрэаты якой атрымаюць між іншымі гран пры цэнтра «Шчыты», узнагароду Беларускага Радыё Рацыя, ды ўзнагароду «Бельскай Кааліцыі». Кажа галоўны арганізатар «Бардаўскай Восені», старшыня цэнтра «Шчыты», Ігар Лукашук:

— Галоўнае — паказаць беларускую музыку, не толькі рок-музыку, не толькі фальклор ці фольк, але таксама і спяваную паэзію ці аўтарскую песню. Іншая мэта фестывалю — даць магчымасць маладым беларусам і з Беларусі і з Беласточчыны паспрабаваць сябе самога як музыку менавіта ў гэтым музычным напрамку. А таксама, каб паказаць нашай падляшскай публіцы найбольш вядомых выканаўцаў з Беларусі.

Удзел у сёлетняй конкурснай частцы прымуць 9 выканаўцаў з Беларусі і 2 выканаўцаў з Беласточчыны. Ужо традыцыйна канцэрты бардаўскай восені будуць транслявацца на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя