Барэльеф, прысвечаны Агінскім і Слоніму



Слонімскі скульптар Леанід Богдан завяршыў новую працу, прысвечаную Агінскім. На барэльефе адлюстраваны слонімскі староста Міхал Казімір Агінскі, які сядзіць за піяніна, а побач стаіць яго пляменнік Міхал Клеафас Агінскі са скрыпкай, аўтар шматлікіх паланезаў, у тым ліку і паланеза ля мінор «Развітанне з Радзімай».

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На крышцы піяніна напісаныя словы: «Слонім. Агінскія. Паланэз». А воддаль, нібы праз вакно, віднее стары Слонім з ягонымі архітэктурнымі храмамі XVIII—XIX cтагоддзяў. Цудоўная задума і твор скульптара – яшчэ адзін помнік славутым Агінскім, лёс якіх быў звязаны і са старажытным горадам над Шчарай.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара