Барыс Семілетаў – у Полацку



Нягледзячы на час адпачынкаў і вакацый, полацкая Мастацкая галерэя працягвае выставачную дзейнасць. Аўтарам чарговай выставы з’яўляецца менскі мастак Барыс Семілетаў. У экспазіцыі – жывапісныя працы 90-х гадоў і новая серыя карцін пад назвай „Урокі прыродазнаўства”. У Полацку працы мастака выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе працаваць да 22 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя