„Басовішча-2016″. Хто атрымае дармовыя візы?



Берасцейцы спадзяюцца трапіць у спіс 200 асобаў, якія атрымаюць бясплатныя візы на „Басовішча-2016″. Фестываль адбудзецца 22-23 ліпеня ў Гарадку, што на Падляшшы.

12804819_680242962079001_7415758619095746191_n

У мінулым годзе не ўсе жадаючыя змаглі атрымаць бясплатныя візы з-за непаразуменняў з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Берасці.

Сярод іх Аляксандр Валовіч, які роспачна прыгадвае мінулагоднюю візавую эпапею:

– Са мной звязаліся з Менску, я сказаў, што я падаў заяўку, казалі, што мы абярэм дату, калі мы сустрэнемся з консулам і прапануем спіс людзей, якія жадаюць паехаць па візу, якая задарма. Сказаў, што я ў Берасці, мне сказалі, што такім не займаюцца, была спасылка на “Басовішча”, там не было розніцы Менск, Гародня ці Берасце.

Падача заявак ажыццяўляецца праз e-mail: [email protected] да 24-га чэрвеня. Дармовыя візы атрымаюць асобы не старэйшыя за 25 гадоў, для ўсіх астатніх прадугледжана 50% зніжка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце