„Басовішча-2016″. Першы дзень



Гэты праект завяршае сваім выступам першы дзень „Басовішча-2016″. Пасля таго, як кракаўскі гурт Hańba! сустрэўся на сваім музычным шляху з гарадзенскім гуртом Dzieciuki, паміж камандамі пачалося супрацоўніцтва, вынікам якога з’яўляецца праект Hańbuki. На “Басовішчы” музыкі паказалі плён гэтага музычнага сяброўства.

DSC02666

Свой начны сэт пачынаюць Dzieciuki – беларускі фольк-панкавы гурт з Гародні. У гурце аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх каманд. Іх першыя песні з сінглу «Гарадзенскі гармідар» (2012) імгненна разляцеліся па cеціве. У сваім творчым маніфесту музыкі адзначаюць: «Мы — шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія не ведаюць слова „памяркоўнасць“, якія маюць жаданне абуджаць тыя самыя пачуцці ў іншых людзях».

Нас звязвае з Беларуссю супольная гісторыя. Маем у Польшчы беларускую нацыянальную меншасць. Усе мы разам стваралі Рэч Паспалітую, – адзначылі ўдзельнікі гурту Hańba!Частка нашых тэкстаў узята з архіваў. Аднак, як паказвае час, многае паўтараецца. Пэўныя рэчы рухаюцца па коле. Таму тэксты песень актуальныя і сёння”.

Чарговы выступоўца – прадстаўнік Польшчы. Гурт Hańba! – гэта адмысловая музычная машына часу, якая пераносіць слухача ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя на кракаўскі падворак. Гурт у сваёй музыцы спалучае панк і фолк і зачароўвае гукамі банджа і акардэону.

Лявон Вольскі: “Гэта адзін з нашых выступаў на “Басовішчы”. І тут адметная роля публікі… У плане арганізацыі, натуральна, змены заўважаюцца, бо час не стаіць на месцы. Цывілізацыя”. На пытанне, што будзе далей з “Крамбамбуляй”, то, паводле лідара гурту, гэта не апошні іх канцэрт.

Наступны сэт грае хэдлайнер сённяшняга канцэрту “Крамбамбуля”. Стыль гурта можна ахарактарызаваць як поп-рок з іранічнымі тэкстамі, якія часта парадзіруюць жыццё пост-савецкага грамадства.

Наступны выканаўца – гурт Re1ikt, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock.

Свой сэт грае Navi – леташні лаўрэат конкурса маладых выканаўцаў „Басовішча”.  Менскі дуэт Navi складаюць музыкі Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка. На рахунку дуэта перамогі ў буйных музычных конкурсах, выступленні на адной сцэне з зоркамі шоу-бізнесу, удзел у гучных фестывалях і тэлевізійных праектах, а галоўнае – прызнанне публікі.

Гурт Ilo & Friends, наступны ўдзельнік канцэрта, утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фестывалях “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Сёлета, на пачатку года, гурт прэзентаваў публіцы свой новы альбом „Кола”. Дыск нараджаўся цягам пяці гадоў і стаў, па словах лідаркі каманды Ілоны Карпюк, фіксацыяй таго стану „cалодкай стабілізацыі”, у якім цяпер знаходзіцца каманда. „Кола” – гэта трэці альбом Ilo & Friends. У дыскаграфіі гурта таксама ёсць кружэлкі „Па дарозе” (2007) і „Сланечнікі” (2010).

DSC02164

Журы назвала пераможцу конкурса маладых выканаўцаў – гурт „.K”

У галоўнай канцэртнай праграме першы сэт – за ўкраінскім гуртом Gogodzy Ganski (Івана-Франкоўск). Музыка Gogodzy – традыцыйныя гуцульскія мелодыі Карпат з адценнем рэгі, ска, фолка і панка.

Завяршылася конкурсная частка „Басовішча-2016″.

Франак Вячорка: “Сёлета шмат эксперыментальнай музыкі. І сёлетняе “Басовішча” зараз вельмі нагадвае заходнееўрапейскі фестываль, яно сталее, развіваецца”.

Апошні канкурсант – менскі электронны музычны праект Intelligency. Удзельнікі калектыву адзначаюць, што граюць «жывую электроніку» і спалучаюць у сваёй музыцы элементы minimal, techno, deep, blues і іншых стыляў.

Наступны выступоўца – гурт „.K” – галоўныя маладыя шаманы Панямоння. Польскі слухач ведае калектыў па выступу на Halfway Festival в 2015 годзе. Гурт эксперыментуе з гукамі, рэальнасцю і падачай аўдыторыі схаваных сэнсаў.

Ганна Пякарская: “Я лічу, што “Басовішча” павінна быць не толькі фестывалем музыкі маладой Беларусі, але і фестывалем маладой культуры Беларусі. Таму сёлета мы запрасілі беларускія выдавецтвы, інтэрнэт-крамы, сярод якіх Імбрык.бай, падляшскую марку xoroshe”.

Наступны гурт конкурса маладых – „Haina”. Яго стварылі былыя ўдзельнікі гурта «Абшар». Адрозненне яго ў тым, што ў складзе калектыву, які грае рок, няма ніводнага гітарыста. Музыкі выкарыстоўваюць толькі акардэон, скрыпку і барабаны.

У конкурсе маладых выканаўцаў выступае пяць гуртоў. Два выступы ззаду. Засталося тры канкурсанты.

У студыі музыкі гурта M.G. Кажуць, што хтосьці вучацца ў Гародні, хто ў Менску – але ўсе яны з Наваградку. Сёння яны выступалі з новым матэрыялам, які ўвойдзе ў іх новы альбом.

Наступны гурт конкурса маладых – M.G. Гэта хлопцы з Наваградка, якія пачалі сваю музычную дзейнасць у Менску. Іх творчасць, як кажуць самі музыкі, не абмяжоўваецца ніякімі стылістычнымі бар’ерамі і рухаецца ў кірунку пад назвай bulbatrash.

Пачаўся традыцыйны конкурс маладых выканаўцаў. Выступае гурт The Glitchhh

Вядоўца „Басовішча-2016″ –  Аляксандр Рацько.

У эфіры Беларускага Радыё Рацыя пачаўся жывы эфір з „Басовішча-2016″. Нашы журналісты размаўляюць з музыкамі гурта „Navi”, які стаў лаўрэатам конкурса маладых выканаўцаў „Басовішча-2016″.

Сёлета гурт „Navi” браў удзел у канцэртах „Славянскага базара”. Музыкі кажуць, што яны сваім выступам павялічылі колькасць беларускамоўных песняў, якія гучалі на гэтым фестывалі.

Cn-c4W

Гурт „Navi”

* * *

Стартуе „Басовішча-2016″ – гэты вокліч ужо праз некалькі хвілінаў пачуюць аматары музыкі маладой Беларусі, якія сабраліся ў Барыку каля Гарадка.

бас2

Журналісты Радыё Рацыя рыхтуюцца да жывога эфіру

Прамая трансляцыя з мерапрыемства на хвалях ФМ толькі на Беларускім Радыё Рацыя. Сёлета ўпершыню з фестывалю „Басовішча” будзе весціся жывая відэатрансляцыя, якую можна будзе паглядзець толькі на нашым сайце. Фестываль пачынаецца конкурснай часткай, за тым сёння выступяць: украінскі гурт „Gogo Dzyganski”, а таксама “Ilo&Friends”, “Navi”, “Re1ikt”, “Крамбамбуля”, польскі гурт “Ганьба” і гарадзенскія “Дзецюкі”.

бас1