“Беларус-2015” разыходзіцца па свеце



Выйшаў з друку літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус” 2015 года. Заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі.

У новым выпуску апублікавана 27 аўтараў, якія жывуць па-за межамі Беларусі.

У прадмове да выдання Янка Запруднік зазначыў, што “гадавік “Беларус” – з’ява эміграцыйнага жыцця вельмі прыгожая ды важная з гледзішча маральнага і палітычна-культурнага”.

Сярод аўтараў “Беларуса” упершыню апублікаваны проза і паэзія Зянона Пазьняка, апавяданні і верш Алега Паўліва, нарыс Ганны Шарко, успаміны Марыі Дэмковіч “Мотальскі мартыралёг”, апавяданні Юрася Міхеда і іншыя аўтары.

belarus

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.