«Беларусь ува мне, альбо я ў Беларусі?»



Сустрэча з рэжысёрам Валерыем Мазынскім з праглядам фільма пра гісторыка і археолага Міхася Чарняўскага «І выберу Радзіму» прайшлі ў Вялейцы 31 сакавіка.

«Гэты фільм – у памяць, – кажа Валер Мазынскі. – Міхась Чарняўскі быў вялікі чалавек, але мы яго не пачулі, бо дагэтуль не гатовыя ўспрыняць яго.

Ён сваім жыццём даказаў: мы будзем гатовыя да пераменаў тады, калі зменімся ўнутры <…> Наш лозунг – Беларусь ува мне, альбо я ў Беларусі? Шмат для каго апынулася, што важней другое».

Гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі памёр у студзені 2013 года.

Беларускае Радыё Рацыя