Беларускае Купалле ў Белавежы



Беларуская музыка ды купальскі абрад сабралі ў Белавежы сотні людзей. Традыцыйна мерапрыемства пачалося купальскім карагодам калектываў з вянкамі і песняй “Купалінка”. Пасля канцэртнай часткі прайшоў купальскі абрад. Вянкі на ваду пускалі і сябры менскага ансамбля “Свята”.

Мы вельмі рады, што мы прыехалі з Беларусі, з Менска, на гэта цудоўнае святкаванне. Купалле – гэта заўсёды цуд.

– Самі рабілі і пускалі вянкі.

– Як хлопцы маладыя скакалі, то аж дрыжыкі беглі.

– Пусцілі вянок. Спадзяёмся, што гэта ўсё дасць нам шчасце, а нежанатыя знойдуць сваю палавіну.

Сёлета “Купалле” ў Белавежы, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам, прайшло ў 31 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Белавежа

Фота аўтара