Беларуская мова – толькі для цытавання класікі?



Беларуская мова – толькі для цытавання класікі, ці яна можа быць і гламурнай? У беларускім інтэрнэце абмяркоўваюць ролік курсаў „Мова нанова”. У жартаўлівым відэа на аўтамыйні сустракаюцца брутальны рускамоўны барадач і гламурны беларускамоўны рэпер. У выніку музыка, ролю якога выконвае Вінцэнт, знаёміцца з беларускамоўнымі дзяўчатамі, якія даволі эратычна мыюць яму машыну, а расейскамоўмы барадач вырашае, што варта вучыць беларускую мову.

У роліку бачны сексізм – гучаць абвінавачванні ў сацсетках, з якімі не пагаджаецца выканаўца ролі беларускамоўнага рэпера – музыка Вінцэнт.

– Павінна было быць смешна – вось і ўсё. Ніхто не думае, што беларускія дзяўчаты здольныя толькі на тое, каб мыць машыны. Наадварот, я лічу, што беларускія дзяўчаты заслугоўваюць на самае высокае становішча – нават у беларускай дзяржаве.

Галоўная мэта роліка — паказаць, што беларуская мова — мова модных, паспяховых і сучасных людзей, – пераконваюць яго стваральнікі.

А цалкам гутарка з Вінцэнтам – у праекце «Месца для прэсы».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя