Беларускі хор «Concordia» заспяваў у Варшаве



Аматарскі хор «Concordia» пачаў існаваць 9 год назад. Напачатку ў асноўным складзе хору былі праграмісты кампаніі ІВА, пасля хор пачаў наведваць нават шведскі пасол Стэфан Эрыксан, што паўплывала на рэпертуар музыкаў і ўзбагаціла яго на шведскія песні. Акрамя таго яны стараюцца выконваць закінутыя на шафу творы сучасных беларускіх кампазітараў і даваць ім новае жыццё, — кажа дырыжор хору Галіна Казіміроўская.

— У нас папросту залежы кампазітараў, якія жывуць цяпер. Можна пералічыць шмат імёнаў, якія, на жаль, не вельмі папулярныя сярод беларускіх калектываў. Іх спяваюць, але не шмат. Калі вы спытаеце ў мяне: чаму ў нас, у Беларусі, не спяваюць, дык у мяне няма адказу. Усе чакаюць, калі чалавек стане сусветна вядомым, а  тады будзем і мы яго ўжо спяваць. Не дай бог, чалавека не стане, дык тады, каб ушанаваць яго памяць. І ў нас не толькі у акадэмічнай музыцы такая сітуацыя: сваё мы неяк, як мне падаецца, не вельмі любім спяваць.

Наступны канцэрт хору плануецца ў снежні, ў  амбасадзе Швецыі ў Менску.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара.