Беларускія калекцыянеры не маюць свайго выдання



У гэтыя дні спаўняецца 25 гадоў з дня выпуску першага нумару газеты “Беларускі калекцыянер”, які пабачыў свет напрыканцы 1990 года. Гэта было сваеасаблівае свята, таму што ўпершыню ў гісторыі Беларусі з’явілася такое выданне, якое асвятляла пытанні калекцыяніравання і вывучэння памятак нашай гісторыі. А гістарычная тэма была бадай ці не самай галоўнай на яе старонках. Па словах былога рэдактара “Беларускага калекцыянера” Алеся Сярожкіна, газета тады адразу займела сваіх прыхільнікаў і карэспандэнтаў. Наклад яе быў 500 асобнікаў. “Усяго з друку выйшла 24 нумары “Беларускага калекцыянера”. Але выданне спыніла сваё існаванне, бо не было грошай за што яго выдаваць. Таму да сённяшніх дзён калекцыянеры Беларусі так і не маюць ні сваёй газеты, ні сваёго часопіса. А ва ўсіх краінах Еўропы такія выданні ёсць і нават шмат”, – сказаў Алесь Сярожкін.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.