Беларусы на „Кірмашы народаў” у Вільні



У вялікім штогадовым свяце культураў, якое адбылося ў цэнтры літоўскай сталіцы, прынялі ўдзел прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры з Вільні. Свята мае назву „Кірмаш народаў”, у ім прымае ўдзел некалькі соцень народных майстроў з розных краін.

k1

Распавядае Зміцер Карачун, намеснік старшыні Таварыства беларускай культуры:

– Асабіста мы ўдзельнічаем, каб паказаць прысутнасць беларусаў, што ў Вільні ёсць беларусы, іх шмат. Каб трошкі распаўсюдзіць беларускую культуру сярод віленчукоў, каб ведалі больш пра Беларусь, цікавіліся і неяк дапамагалі ў нашай барацьбе за дэмакратыю.

Намёты майстроў расстаўлены на праспекце Гедыміна, што ў самым цэнтры Вільні. У іх можна набыць драўляныя ды ільняныя вырабы, традыцыйны літоўскі хлеб і мёд, паспрабаваць рыбу і розныя напоі.

Беларускае Радыё Рацыя