Беларусы вырашылі “на халяву” паглядзець карціны Гойі і Пікасо



24 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі – “бясплатная серада”. І людзі адгугнуліся на такую прапанову.

Толькі сёння арганізатары зрабілі свабодным уваход на асноўную кампазіцыю для ўсіх жадаючых. Таксама ў гэты дзень былі прадугледжаны спецыяльныя зніжкі на ўваходныя квіткі для наведвальнікаў шэдэўраў сусветнай графікі Гойі, Пікаса і Льва Бакста. У выніку ля музея цэлы дзень былі вялікія чэргі.

“Каля паўгадзіны трэба стаяць, каб патрапіць на выставу”, – казалі тыя, чыя чарга падыходзіла.

Нагадаем, выстава “Гойя. Пікасо” прадстаўляе гравюры Каралеўскай акадэміі прыгожага мастацтва Сан-Фернанда (Іспанія). Усяго – 95 гравюр, сярод якіх 80 – работы Франсіска Гойі і 15 – Пабла Пікаса.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара