“Беларусы з Украінаю ў сэрцы”



У чарнігаўскім вайскова-гістарычным музеі праходзіць мастацкая выстава “Беларусы з Украінаю ў сэрцы”. Гэта супольны праект беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, прысвечаны памяці добраахвотнікаў тактычнай групы “Беларусь” Віталя Ціляжэнкі і Алеся Чаркашына, якія загінуді на ўсходзе Украіны.

Расказвае Анжэла Душаева, дырэктарка мастацкага фонду “Валошкі”, які арганізаваў супольную выставу:

– Беларускія мастакі разам з нашым адзіным украінскім мастаком, які выявіў жаданне паехаць у зону АТА на пленэр маляваць карціны, яны ў прынцыне не ведалі, што тут творыцца. Беларускія мастакі, калі яны ехалі сюды ва Украіну, яны дамовіліся маляваць праўду, то бок маляваць так, як ёсць.

Беларуска-украінская выстава будзе працаваць у Чарнігаве да канца верасня. Беларускі бок прадстаўлены працамі Алеся Пушкіна, Генадзя Драздова, Алеся Сушы, Алеся Цыркунова і Андруся Такінданга.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя