Беластоцкі праект ILO&Friends святкуе 10-годдзе



Свой першы юбілей гурт Ілоны Карпюк вырашыў адзначыць новым дыскам.

DSC00001

— Мы шмат ужо гадоў працавалі з тым, што прэзентавалася за мінулы час на канцэртах і хацелася давесці да моманту запісу гэтага матэрыялу. Мяркую наш альбом ужо ў сярэдзіне студзеня выйдзе з вокладкай і будзе даступным. А мы, па-ціху, ужо пачалі прэзентаваць песню, якая адкрывае альбом, пад назвай «Спакой».

Новы альбом ILO&Friends традыцыйна будзе змяшчаць кампазіцыі на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса ды не толькі.

DSC00005

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя