Берасцеец перайграў на кларнеце сусветныя хіты



Сусветныя хіты перайграў на кларнеце 25-гадовы жыхар Берасця, Павал Ферэнец. На свой манер, з дапамогаю музычнага інструмента, ён выконвае кампазіцыі: Lilly Wood, David Guetta, гурта «Акеан Эльзы» і іншых. Дапамагае яму ў гэтым створаная музычная каманда «The Fraiz». «Адна з галоўных місіяў гурту — дапамагаць людзям, не толькі ў духоўным плане, але і спрыяць развіццю дабрачыннасці ў горадзе з дапамогаю правядзення канцэртаў», — распавёў Павал Ферэнец:

 — Музыка натхняе чалавека, гэта яе наймацнейшая функцыя. З аднаго боку, натхненне, з другога — удзел у дабрачынных праектах, калі ты рэальна і фізічна дапамагаеш людзям. Для мяне вельмі важная атмасфера, якую мы прыносім на канцэрты, бо часта прыходзяць людзі не ў адпаведным гумары, у дэпрэсіі і гэтак далей, і я неаднаразова бачыў, на нашых канцэртах, як гэта працуе.

 Гурт «The Fraiz» выступае па некалькі разоў у месяц, дае шмат канцэртаў па-за межамі Беларусі. Амаль палова з гэтых канцэртаў — дабрачынныя. Усе сабраныя сродкі ідуць на дапамогу цяжка хворым дзецям.

https://www.youtube.com/watch?v=mGGp_fXB8Bk

https://www.youtube.com/watch?v=EpljNGJ8K8E

https://www.youtube.com/watch?v=zDKN40r1jLg

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце