Берасцейскі “Вар’яцкі дом 2”



Шэраг берасцейскіх творчых калектываў, якіх аб’ядноўвае звычайны будынак, правялі летні крэатыўны фестывалі “Вар’яцкі дом 2”. Гэта другі ўжо па ліку музычна-тэатральны івэнт у звычайным двары па вуліцы Будзёнага.

Кажа арганізатарка і акторка творчай суполкі “Насупраць” Ірына Пашэчка:

– Нас шмат и мы ўсе розныя. У нас даўно была ідэя штосьці зрабіць, стварыць, мы нешта на Новы год планавалі. Атрымалася зрабіць летам.

Воўка Плюмбум, калектыў “Плюмбум”: Фестываль быў створаны намаганнямі людзей, якія знаходзяцца ў нашым доме, здымаюць кватэры ў нашым доме. Ён атрымаўся вельмі прыемным, спадабалася атмасфера, якую ўдалося стварыць у нашым двары.

На фестывалі адбыўся паказ дзіцячага спектаклю “Марскія апавяданні”, выступілі рускамоўны “Plum Bum” і беларускамоўны “Zolki Band”, быў зладжаны паэтычны сэт і шэраг майстар-класаў. Кошт квітка складаў 10 рублёў, а атрыманыя прыбыткі пайшлі на арэнду таго самага “творчага дому”, у двары якога і прайшоў фэст.

Цалкам матэрыял у гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя