Берасцейцаў запрашаюць на сустрэчу з Уладзімірам Арловым



На сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым запрашаюць берасцейсцаў і гасцей гораду ў нядзелю, 29 лістапада. Яна пройдзе ў грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.

uladzimer-arlou

Творца будзе прэзентаваць сваю кнігу ’’Імёны Свабоды’’, – паведаміў арганізатар імпрэзы Ігар Бараноўскі:

– У гэты дзень мы па традыцыі запрашаем цікавых людзей. Уладзімір Арлоў расказвае пра гісторыю Беларусі, пра выбітных асобаў, якімі мы ганарымся. На гэтую імпрэзу я запрашаю і рады буду бачыць усіх, хто цікавіцца гісторыяй і любіць свой край.

У трэцім па ліку дапоўненым выданні –  300 гістарычных партрэтаў выдатных беларускіх дзеячоў. 40 з іх – гэта новыя эсэ, партрэты нашых сучаснікаў, што зусім нядаўна пакінулі гэты свет, – адзначаецца ў запрашэнні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота budzma.by