Brutto выступіць на ўкраінскім Бандэрштаце



31-га ліпеня – 2-га жніўня ва ўкраінскім Луцку пройдзе фестываль „Бандэрштат”.

У 9-ы раз фестываль збірае патрыётаў з усёй Украіны, а таксама з Беларусі ды іншых краін.

Сябра аргкамітэта фестывалю Павел Данільчук зазначае, што мэтай правядзення „Бандэрштату” з’яўляецца папулярызацыя ўкраінскай нацыянальнай ідэі:

– Гэта папулярызацыя ўсяго ўкраінскага – ў першую чаргу патрыятычна-нацыяналістычнай ідэі, папулярызацыя ўкраінскай героікі, гісторыі. У першую чаргу – гэта вобраз Сцяпана Бандэры, як лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у свой час, лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Гэта папулярызацыя герояў-ваяроў Украінскай паўстанчай арміі.

Штогод на „Бандэрштат” прыязджае шмат беларусаў. А на вялікай музычнай сцэне адзін з рок-гуртоў традыцыйна прадстаўляе Беларусь. У гэтым годзе хэдлайнерам трэцяга фестывальнага дня будзе гурт BRUTTO.

^B37AF252C913D73D3BACC878D5ACA0484B21BEFFAA4741FD9C^pimgpsh_fullsize_distr

^ED2627AD2D530211C063530FEFED89983357116C8308CEBE77^pimgpsh_fullsize_distr

Беларускае Радыё Рацыя