BRUTTO выступіць у Гомелі



BRUTTO выступіць у Гомелі — ідэолагі далі дабро на канцэрт у лядовым палацы.

vzkz7xqkrcg-ok6i7

У інстаграм-акаўнце папулярнага гурта BRUTTО з’явілася фота гастрольнага пасведчання на канцэрт у Гомельскім лядовым палацы 29-га кастрычніка.  Выдаў яго аддзел ідэалогіі Гомельскага абласнога выканкама.

Колькасць чалавек, якую можа прыняць заяўленая пляцоўка, — 4 тысячы 900 чалавек.

Дагэтуль праект Міхалка BRUTTO яшчэ не выступаў у Беларусі — фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу або Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя