BRUTTO выступіць у Варшаве з новым альбомам „Родны край”



Гурт выступіць з праграмай „Родны край” 4 кастрычніка ў варшаўскім клубе Hybrydy.

11924244_665850556885815_6118795128049791140_n

Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы BRUTTO ў сацыяльнай сетцы Facebook.

BRUTTO зноў у Польшчы! Прэзентацыя новага альбома „Родны край”!

BRUTTO ўжо не маюць патрэбы ў прадстаўленні! Смелыя, дзёрзкія, моцныя і гучныя.

Новы гурт Сяргея Міхалка, лідара легендарнага Ляпіса Трубяцкога, які ён распусціў у мінулым годзе пасля 25 гадоў існавання. BRUTTO вельмі яскрава заявіла пра сябе ўжо ў самым пачатку свайго існавання выдаўшы за год поўнафарматны альбом, 8 сінглаў, 11 кліпаў!

На канцэрце будзе прадстаўлены новы альбом гурта „Родны край” – жыхары і госці Варшавы пачуюць яго аднымі з першых – а таксама хіты першага альбома і хіты Ляпіса Трубяцкога – Воіны святла, Будзь смелым, Грай, Гары ды інш”.