Букет любімаму настаўніку



У Бярозаўскім доме культуры адбылася выстава букетаў пад назвай “Любімаму настаўніку”, прымеркаваная да Дня настаўніка, які ў Беларусі святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.

IMG_1544

Вялікая колькасць букетаў з розных школ і садкоў уразіла сваім майстэрствам. Букеты зроблены на высокім прафесійным узроўні. Выстава вышэй усякіх пахвал, кажа начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Таццяна Брэнько:

– Дзень настаўніка – гэта свята, якое любіць напэўна кожны чалавек, бо ўсе мы праходзілі праз школу. Я думаю, што нашая ідэя конкурсу стварыць букет любімаму настаўніку ўдалася. І сёння нашыя таленавітыя вучні і настаўнікі чарговы раз нас парадавалі. Усіх са святам, добрага здароўя, поспехаў і дабрабыту!

Намінантамі сталі Бярозаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, Малецкая яслі-садок, сярэдняя школа і яслі–садок № 1 Белаазёрска.

IMG_1648

Букет намінаваны на першае месца быў падораны начальніку аддзела адукацыі, спорта і турызму Таццяне Брэнько.

Беларускае Радыё Рацыя