Бюст Агінскага стварыў слонімскі скульптар



На вуліцы Савецкай у Слоніме захаваўся будынак другой паловы XVIII стагоддзя, пабудаваны архітэктарам Боем, які ён праектаваў пры палацы Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800). Пры палацы Агінскага ў гэтым будынку была аўстэрыя (заезны дом). Ён сёння нагадвае слонімцам і гасцям горада пра Міхала Казіміра Агінскага – гетмана Вялікага Княства Літоўскага, мецэната, кампазітара, мастака і паэта. Некалі свой Слонім Агінскі ператварыў у “сядзібу музаў”, вядомую ва ўсёй Еўропе, але сёння амаль забытую ў Беларусі.

Слонімскі скульптар Леанід Богдан стварыў бюст Міхала Казіміра Агінскага. Ён плануе яго ў спецыяльнай арцы прымацаваць на былой аўстэрыі Агінскага. Каб слонімцам і гасцям горада над Шчарай было бачна, хто з’яўляўся некалі яго гаспадаром.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.