«Чалавек і чалавек» у карцінах і скульптурах



У сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё праекта «Чалавек і чалавек» (жывапіс, скульптура).

Аснову праекта складаюць фігуратыўны жывапіс і скульптура. У цэнтры ўвагі мастакоў – якія актуалізуюць ідэі Адраджэння – пастаўлены непасрэдна Чалавек з яго пачуццямі і разважаннямі, перамогамі і няўдачамі, радасцямі і перажываннямі, надзеямі і страхамі…

Месца індывідуума ў грамадстве, яго адносіны да самаго сябе і навакольных людзей з`яўляюцца прадметам даследавання ўдзельнікаў праекта.

У праекце ўзялі ўдзел: Дзяніс Барсукоў, Павел Вайніцкі, Сяргей Грыневіч, Андрэй Дубінін, Ігар Засімовіч, Таццяна Кандраценка, Павел Кандрусевіч, Уладзімір Кандрусевіч, Уладзімір Канцэдайлаў, Ілона Касабука, Таццяна Радзівілка, Аляксандр Шаппо і Марта Шматава.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік