Часопіс «Макулатура» збірае сродкі на новы нумар



Рэдакцыя перыёдыка заклікае ўсіх неабыякавых сумесна стварыць і надрукаваць часопіс беларускае прозы і мастацтва – „Макулатура 9 – Вольнамастацкая”.

Паводле рэдакцыі, „Макулатура 9 – Вольнамастацкая” – будзе самая яскравая сярод мінулых “Макулатур”, бо ўсе адабраныя празаічныя тэксты для нумара мастакі намалююць у гарадской прасторы. “Мы першымі перанясем літаратуру з паперы і “кіндлаў” вонкі на вуліцу. Створым прыгажосць і канцэптуальнае мастацтва сярод дамоў і паркаў, дарог і гіпермаркетаў. Мастакі будуць працаваць на сценах дамоў і на іншых гарадскіх “мальбертах”, малюючы, ілюструючы тое, што прачытаюць з адабраных тэкстаў,» – піша ў сваім звароце да чытачоў рэдакцыя перыёдыка.

132020_original

«Макулатура» – гэта творчы праект, створаны сумесна Васілісай Палянінай-Календа – мастаком, і Сяргеем Календам – пісьменнікам. Першы нумар перыёдыка з’явіўся ў 2012 годзе. Часопіс «Макулатура» быў заснаваны як валянцёрскі  і некамерцыйны, вольны і непадцэнзурны праект.

Падтрымаць фінансава новы нумар часопіса можна тут.

Беларускае Радыё Рацыя